3.71 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Міжнародная выстава-кірмаш "Лесдрэўтэх-2025" адкрылася ў BELEXPO
Аўтар:Анастасія Стралкоўская
XXI Міжнародная выстава-кірмаш "Лесдрэўтэх" сабрала ў Мінску 60 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Мінскі міжнародны выставачны цэнтр зноў адчыняе дзверы для гасцей.
Тут прадстаўлены навінкі лясной тэхнікі і драўлянага домабудавання.
Выстава будзе цікавая не толькі прафесіяналам. Для гасцей - фуд-корт з палявой кухняй, лучна-арбалетны цір, экасцежка ўнутры павільёнаў.
15 кастрычніка на палях BELEXPO пройдзе лясны хакей, 16 кастрычніка - спаборніцтвы па лесапажарным майстэрстве, а 17 кастрычніка - барацьба за званне лепшага вальшчыка.
Нагадаем, выстава прадоўжыцца да 18 кастрычніка ўключна, уваход - вольны.