3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Атмасфера вялікага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Пакроўскім храме Смалявіцкага раёна
У праваслаўных 14 кастрычніка вялікае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Згодна з паданнем, Маці Божая абараніла хрысціян, распасцёрла над імі свой амафор. З таго часу Багародзічны Пакроў стаў сімвалам заступніцтва Маці Божай, да якой вернікі звяртаюцца ў розных патрэбах. У гэты дзень у храмах праходзяць асаблівыя набажэнствы.
Пакроў Прасвятой Багародзіцы 14 кастрычніка адзначаюць па ўсім праваслаўным свеце, па ўсёй Беларусі, але асабліва ўрачыста святкуюць у Пакроўскіх цэрквах. Храмах, названых у гонар Пакрова Прасвятой Багардзіцы. Іх у нашай краіне - дзясяткі. Мы сёння раздзялілі духоўную ўрачыстасць са святарамі і вернікамі Пакроўскага храма ў Смалявіцкім раёне.
Па суседстве з Курганам Славы - гэты храм бачны ўсім, хто праязджае па трасе Мінск - Нацыянальны аэрапорт. Але так велічна і прыгожа ён выглядаў не заўсёды: у сярэдзіне мінулага стагоддзя будынак царквы быў разабраны, хаця прастаяў тут з XIII стагоддзя! Адраджэнне пачалося ў 2000-х, па благаславенні ўладыкі Філарэта тут сталі ўзводзіць храм нанова. І ўзвялі. Сёння ўрачыстае набажэнства ў гонар свята тут правялі ў ніжнім храме Філарэта Літасцівага.
Свята Пакроў праваслаўныя пачалі адзначаць з ХІІ стагоддзя. У гэты дзень узгадваюць падзею 910 года, якая адбылася ў Канстанцінопалі. Сарацыны акружылі храм, дзе маліліся хрысціяне. Здавалася б, выратавання няма. Але вернікаў абараніла малітва да Прасвятой Багародзіцы - Маці Божая з'явілася і распасцёрла на храмам свой Пакроў.