3.71 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Навучальна-вытворчыя майстэрні адкрываюцца на прадпрыемствах Беларусі
На прадпрыемствах Беларусі адкрываюцца навучальна-вытворчыя майстэрні. Мэта - атрымаць першы вопыт у будучай прафесіі і асвоіць тэорыю на практыцы.
Яны ствараюцца ў сферах лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, машынабудавання, будаўніцтва, энергетыкі. Пабывалі ў адной з такіх майстэрняў.
Асновы прафесіі на практыцы спасцігаюць студэнты Мінскага дзяржаўнага каледжа аўтамабілебудавання. Нароўні з вопытнымі спецыялістамі яны ўдзельнічаюць у поўным цыкле стварэння аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі.
Дарэчы, за змену тут ствараюцца 3 такія машыны. Старт стварэнню навучальна-вытворчых майстэрняў на рэспубліканскім педагагічным савеце даў кіраўнік дзяржавы. У праграме ўжо больш за 50 прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. У хуткім часе чакаецца павелічэнне колькасці такіх класаў.
Заказчыкі кадраў зацікаўлены ў стварэнні навучальна-вытворчых класаў, бо студэнты, навучэнцы каледжа і школьнікі могуць разабрацца з нюансамі выбранай прафесіі менавіта на практыцы.