3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Пасяўная-2026: на палях Шклоўскага раёна не сціхае праца
Калісьці беларусы змагаліся за тое, каб проста захаваць тэрыторыі, а сёння ставяць пытанне шырэй: як прымусіць кожны кавалачак зямлі працаваць на харчовы суверэнітэт краіны. Іспыт на гаспадарлівасць зараз здаюць аграрыі ва ўсіх рэгіёнах.
Праца ў палях, нягледзячы на тое што раннія яравыя ўжо ў глебе, у актыўнай фазе. Тэрмін выкарыстоўваем нездарма, улічваючы пасылы ад беларускага лідара. Хай харчовая бяспека даецца нялёгка з-за надвор'я, беларусы спраўляюцца паспяхова, насычаючы свой рынак усім неабходным, павялічваюць экспарт. Усе разумеюць: ад удзелу кожнага, хто заняты ў АПК, залежыць вынік.
Зараз час, калі, здавалася б, вялікая пасяўная ў мінулым: справіліся з ячменем, адсеялі большасць траў. Але ў палях людзей і тэхнікі не стала менш (гл. відэа).















