3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Сучасны малочна-таварны комплекс адкрылі ў Клецкім раёне
Новыя малочна-таварныя комплексы, а гэта сёлета больш за 20 аб'ектаў, прынясуць АПК Мінскай вобласці значныя дэвідэнды. Гэта новыя працоўныя месцы і рост экспартнага патэнцыялу. Пра гэта 30 снежня заявілі ў Клецкім раёне, дзе адкрыўся буйны малочна-таварны комплекс сельгасфіліяла "Клецкі", які ўваходзіць у склад Слуцкага сыраробнага камбіната.
Паводле слоў губернатара цэнтральнага рэгіёна Аляксея Кушнарэнкі, зараз акцэнт робіцца на такія тэхналогіі, якія прыносяць высокія вынікі і ствараюць камфортныя ўмовы для працы людзей. На новым комплексе плануюць атрымліваць не менш за 9 тыс. кг. малака ад адной каровы (узровень вышэйшы за сярэдні па краіне).
Адзначым, на філіялах Слуцкага сыраробнага камбіната сёння робяць акцэнт на вытворчасці розных відаў сыроў. Акрамя таго, у планах вырабляць і лактаферын - прадукт глыбокай перапрацоўкі і карысны бялок.















