3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Цукровыя буракі ўбіраюць у гаспадарках Мінскай вобласці. Раскажам пра палявыя работы
Цукровыя буракі - стратэгічна важная культура для ўсяго аграпрамысловага комплексу Беларусі.
Сельгасарганізацыі краіны ў гэтым аграсезоне атрымаюць больш за 5 млн тон цукровых буракоў. Актыўныя гэтымі днямі і гаспадаркі поўдня Мінскай вобласці.
Ураджайнасць на палях эксперыментальнай базы "Цукровабурачная", што ў Нясвіжскім раёне, перавышае 600 цэнтнераў з гектара. Інтэнсіўнасці палявым работам дадае і спецыялізаваны камбайн, які працуе свой першы сезон.
У гіганцкіх аб'ёмах сыравіны, якая паступае на Гарадзейскі цукровы камбінат, вялікая ўвага якасці караняплодаў. Іх правяраюць на забруджанасць, а таксама цукрыстасць, якая, дарэчы, базісная - 16 %. Для гэтага спецыяльная лабараторыя. Геаграфія ж пастаўшчыкоў шырокая. Гэта Мінская, Гродзенская, Магілёўская і Гомельская вобласці.
У найбліжэйшыя гады ў Гарадзеі плануюць рэалізаваць маштабны інвестпраект. Гэта будаўніцтва гіганцкіх ёмістасцей для назапашвання і доўгатэрміновага захоўвання сіропу, які атрымліваецца ад перапрацоўкі буракоў. Гэта дапаможа камбінату значна аптымізаваць вытворчасць цукру.