3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі пасеялі больш за палову плошчаў ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур
Актыўная пасяўная кампанія праходзіць па ўсёй краіне. Тэмпы перавышаюць леташнія.
Ужо пасеялі больш за палову плошчаў (а гэта 50,6 %) ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) - каля 300 тыс. га. Лідзіруе Брэсцкая вобласць - зерневыя пасеяны на плошчы больш чым 90 тыс. га, затым Гродзенская - (64 тыс.), Мінская - больш за 51 тыс. (51,2), побач Магілёўская і Гомельская, а ў Віцебскай вобласці пасеяна крыху больш за 9 тыс. га. Пачалася работа з аднагадовымі травамі, льном (крыху больш за 8 %).
Падкормка азімых зерневых і азімага рапсу выкананы на 95 %. У шматлікіх рэгіёнах ужо вядзецца другая падкормка, а таксама вапнаванне кіслых глеб, уносяць арганіку.
Работы па закрыцці вільгаці на палях праведзены на плошчы звыш 1 млн га (63,8 %) - тэмпы вышэйшыя за леташнія.