3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі плануюць задзейнічаць у гаспадарчым абароце звыш 750 тыс. дадатковых гектараў зямлі
Звыш 750 тыс. дадатковых гектараў зямлі плануюць задзейнічаць у гаспадарчым абароце ў Беларусі. Размова пра ўчасткі, занятыя дрэўна-хмызняковай расліннасцю.
Як паказалі праверкі Камітэта дзяржкантролю, работа праводзіцца недастаткова эфектыўна, часам фармальна. Леснікі адмахваюцца, маўляў, такія насаджэнні ў лясны фонд браць не будзем, упіраюцца і аграрыі: зямля не падыходзіць для апрацоўкі. Спецыялісты КДК прапанавалі сабраць усіх зацікаўленых, а канчатковае рашэнне пакінуць за спецыяльнай камісіяй.
Сярод даручэнняў Прэзідэнта таксама навядзенне парадку на абводненых землях. Іх трэба не толькі добраўпарадкаваць, але пры магчымасці задзейнічаць у гаспадарчым абароце пры эканамічнай мэтазгоднасці.