3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У стабфонды Беларусі закладзена больш за 61 тыс. тон бульбы
Купіць айчынны прадукт у міжсезонне і забяспечыць гандаль свежай прадукцыяй - гэтыя задачы ў Беларусі вырашаюць стабілізацыйныя фонды.
Фарміруюць іх восенню, і ў 2025 годзе, нягледзячы на капрызы надвор'я, беларускім аграрыям удалося сабраць багаты ўраджай і стварыць харчовую падушку бяспекі. Гэтай зімой аб'ёмы гародніны выраслі на 30 % у параўнанні з мінулым годам.
Прылаўкі магазінаў будуць радаваць багаццем вітамінаў. Так, на міжсезонны перыяд у стабфонды закладзена больш за 61 тыс. т бульбы, каля 26 тыс. т капусты і 15 тыс. т морквы, а таксама значныя аб'ёмы буракоў (звыш 9 тыс. т) і рэпчатай цыбулі (больш за 17 тыс. т).
Прадукты са стабфондаў ужо паступаюць на прылаўкі магазінаў. Іх кошт рэгулюецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Зараз бульба, морква і буракі даступныя па цане крыху вышэйшай, чым 1 руб. за кілаграм. Капуста і цыбуля каштуюць трохі больш за 1,5 руб., а яблыкі - амаль 5 руб. за кілаграм.
Працэсу захоўвання прадукцыі надаецца асаблівая ўвага. З мэтай захавання смакавых і пажыўных уласцівасцяў для кожнага віду садавіны і агародніны прадугледжаны спецыяльныя ўмовы.















