3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Іван Эйсмант: "Інтэрбачанне" - гэта будзе класнае шоу
Навіна, якая ўжо ўзарвала тэлеграм-канал "Першага інфармацыйнага". Беларусь на Міжнародным музычным конкурсе "Інтэрбачанне-2025" прадставіць Насця Краўчанка. Суперфіналіст тэлевізійнага праекта "X-Factor Беларусь", фіналіст праекта "Залятай у трэнды", лаўрэат "Новай песні года" ў Маскве 2022 і 2023 гадоў, лаўрэат і пераможца "Песні года Беларусі" 2022, 2023, 2024 гадоў.
А яшчэ спявачка з'яўляецца ўладальніцай залатой кнопкі YouTube, плацінавага дыска за мільён праслухоўванняў на стрымінгавых платформах.
За творчасцю Насці Краўчанкі ў яе сацсетках сочаць каля 3 млн фаловераў. Таксама Насця Краўчанка - вядучая Белтэлерадыёкампаніі (глядзіце відэа).