3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
2 снежня стартуюць XI Беларускія Калядныя адукацыйныя чытанні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
2 снежня ў Мінску стартуе адзін з маштабных духоўна-адукацыйных праектаў краіны - Беларускія Калядныя чытанні.
Пленарнае пасяджэнне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі аб'яднае багасловаў, педагогаў, гісторыкаў і прадстаўнікоў культуры. На першы дзень таксама запланаваны выступленні святароў і сустрэча з Героем Беларусі Марынай Васілеўскай. Перад пачаткам форуму ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу "Святло літасці" імя протаіерэя Кірылы Шолкава. У розныя дні на пляцоўках Мінска будуць праходзіць інтэрактыўныя мерапрыемствы. З афішай можна азнаёміцца на афіцыйным партале Беларускай Праваслаўнай Царквы. Чытанні падоўжацца да 10 студзеня 2026 года.















