3.79 BYN
3.00 BYN
3.42 BYN
3 чэрвеня стартуюць кастынгі на "Фактар.by" і "Фактар.by 60+"
"Фактар.by" гатовы запальваць новыя зоркі, адкрываць новыя імёны.
Белтэлерадыёкампанія прымае заяўкі на ўдзел у новым сезоне самага папулярнага музычнага шоу краіны. Калі вы даўно марылі пра сцэну, запаўняйце анлайн-форму на сайце news.by, загрузіце сваё відэа з выкананнем кампазіцыі а капэла або прыходзьце на жывое праслухоўванне.
Праект адправіцца ў турнэ па гарадах Беларусі ўжо на гэтым тыдні. Першыя кастынгі пройдуць 3 і 4 чэрвеня ў Гродне. Вялікае турнэ завершыцца толькі на прыканцы месяца ў сталіцы. У Мінску патэнцыяльных удзельнікаў будуць слухаць цэлы тыдзень.
Нагадаем, узяць удзел у адборы можна пачынаючы з 16 гадоў і без узроставых абмежаванняў.