3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Другая васьмёрка ўдзельнікаў "Фактар.by 60+" пазмагаецца за выхад у паўфінал шоу
60+ - гэта не пенсія, а песня. Менавіта з такім пасылам на вялікую сцэну шоу "Фактар.by" 7 лютага выйдзе яшчэ адна васьмёрка ўдзельнікаў.
Людзі розных прафесій, якія большую частку жыцця прысвяцілі зусім не творчым заняткам. Яны дакажуць усім гледачам, што ўзрост - гэта толькі лічбы ў пашпарце, а сапраўдную любоў гледачоў заваёўвае сапраўдны талент.
З выканаўцамі напярэдадні эфіру папрацавалі прафесіяналы Белтэлерадыёкампаніі для таго, каб кожны з іх змог раскрыцца і паказаць свае здольнасці. Хто запаліць па-даросламу і не пакіне абыякавым журы, даведаемся ўжо сёння вечарам.
Хто працягне шлях на праекце, будуць вырашаць не гледачы, а члены журы. У гэтым адрозненне шоу ад маладзёжнага аналагу.