3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"У Шэметаве ў Шастаковічаў": Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі рыхтуе гучную прэм'еру
Гучную прэм'еру рыхтуе Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. На дырыжорскім подыуме - Вячаслаў Бартноўскі.
У афішы віртуозны 3-ці скрыпічны канцэрт Каміля Сен-Санса сумесна з госцяй з Францыі, знакамітай салісткай Страсбургскай філармоніі Шарлот Жуйар. "Рэквіем" Габрыэля Фарэ выканаюць салісты - народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў і Анастасія Храпіцкая. У праграме таксама прыме ўдзел акадэмічная харавая капэла Беларусі імя Шырмы.
Музычны праект праходзіць пад эгідай Міжнароднага фестывалю "У Шэметаве ў Шастаковічаў".
Канцэрт запланаваны на 24 верасня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.
Віктар Кісцень, дырэктар творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі:
"Чакаем гэтай сустрэчы з публікай. І, спадзяюся, што публіка таксама атрымае вялікае задавальненне ад ігры нашага аркестра, таксама як і аркестр атрымлівае задавальненне ад працы над гэтай праграмай".
Цыкл філарманічных вечароў класічнай музыкі з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі працягнецца 10 кастрычніка "Рэквіемам" Моцарта. Таксама прагучаць оперныя шэдэўры Пучыні і Масканьі ў выкананні салістаў Вялікага тэатра.