3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Шагал будзе лунаць над сцэнай: гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі расказала пра прэм'еры
Марк Шагал будзе лунаць над сцэнай Вялікага тэатра Беларусі ўжо ў 2026 годзе! Балет, прысвечаны сусветна вядомаму мастаку, стане прэм'ерай 94-га сезона.
Мастацкі савет тэатра абмяркоўвае і шматжанравы опус. Трыа оперы, балета і харавых сцэн прысвецяць гісторыі Полацка і зараджэнню беларускай дзяржаўнасці. На гэтым кропку ў спісе нацыянальных прэм'ер не паставяць. Эксклюзівам з "Першым інфармацыйным" падзялілася гендырэктар Вялікага тэатра Кацярына Дулава.
Кацярына Дулава, гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі: "Па нацыянальнай тэматыцы мы мяркуем яшчэ два варыянты ажыццявіць. Першае - гэта вечар аднаактовых балетаў, прысвечаных беларускім легендам і казкам. І працаваць будуць маладыя беларускія балетмайстры на беларускім матэрыяле. Беларуская музыка будзе гучаць. Гэта павінна быць штосьці арыгінальнае, з навацыямі, з вельмі жывой сучаснай харэаграфіяй, якая б прыцягнула і моладзь у тым ліку".
У 93-м тэатральным сезоне - опера "Набука" і балет "Баядэрка"
Хутка ў тэатры пачнецца праца над пастаноўкай оперы "Набука". З салістамі Вялікага тэатра працуе італьянскі рэжысёр Джанкарла дэль Манака. Завершыць прэм'ерны марафон 93-га тэатральнага сезона балет "Баядэрка" Людвіга Мінкуса.















