3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Свята культуры, гісторыі і традыцый. 18 мая - Міжнародны дзень музеяў
18 мая - Міжнародны дзень музеяў. Традыцыя святкаваць гэты дзень з'явілася амаль 50 гадоў таму.
У Беларусі налічваецца больш за 150 музеяў рэспубліканскага падначалення.
Гэта аптымальная колькасць экспазіцыйных метраў, каб паказаць нашу культурную разнастайнасць. У топ-10 самых наведвальных уваходзяць Брэсцкая крэпасць-герой, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, замкі ў Міры і Нясвіжы, Нацыянальны мастацкі музей. Не адстаюць і рэгіёны. У трэндах, напрыклад, веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый.
І менавіта ў гэты дзень музеі па ўсім свеце падаўжаюць рабочыя гадзіны, а многія не зачыняюцца нават на ноч. Не сталі выключэннем і беларускія ўстановы культуры.
У ноч з 17 на 18 мая культурна-гістарычныя цэнтры па ўсёй краіне далучыліся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", падрыхтаваўшы для наведвальнікаў спецыяльныя святочныя праграмы.