3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
У Савеце Рэспублікі адкрылася выстава "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах"
У Савеце Рэспублікі адкрылася выстава "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах". Там прадэманстраваны ўнікальныя гістарычныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў.
Інтэрнэт-праект "Партызаны Беларусі", пакладзены ў аснову выставы, стаў важным інструментам захавання гістарычнай памяці. Праект рэалізуецца ў цесным супрацоўніцтве з Нацыянальным архівам Беларусі. Там сканіруюць дакументы, а супрацоўнікі выдавецкага дома размяшчаюць іх у зручнай пошукавай сістэме.
На выставе ёсць інтэрактыўны стэнд, з дапамогай якога можна знайсці свайго сваяка сярод беларускіх партызан і падпольшчыкаў. За 5 гадоў працы партал partizany.by наведалі звыш 1,7 млн карыстальнікаў. У базе звестак загружана амаль 230 тыс. электронных картак партызан. Віртуальную энцыклапедыю працягваюць папаўняць.