3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Лукашэнка: Выбары ў Беларусі трэба правесці так, каб камар носа не падтачыў
Аўтар:Наталля Брэвус
Да выбараў Прэзідэнта Беларусі застаецца менш чым 3 месяцы. Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 7 ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў. 7 лістапада стартуе збор подпісаў у падтрымку іх вылучэння.
Да навін з Цэнтрвыбаркама ўвесь мінулы тыдзень, ды і на пачатку гэтага была прыкавана асаблівая ўвага. Там прымалі дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп, што па сутнасці адразу прыраўноўваецца да заявы аб высокіх палітычных амбіцыях. Калі ў Цэнтральнай камісіі глядзяць, ці ўсё згодна з літарай закона, то задача ўлады - арганізаваць выбарчы працэс. Таму кіраўнік дзяржавы ў аўторак, 5 лістапада, сабраў нараду, у тым ліку і з губернатарскім прадстаўніцтвам, каб абмеркаваць пытанні правядзення электаральнай кампаніі ў краіне. Падрабязнасці ў відэа.