3.78 BYN
3.00 BYN
3.38 BYN
14 мая 1995 года адбыўся першы рэферэндум у гісторыі суверэннай Беларусі
14 мая 1995 года ў гісторыі нашай краіны быў праведзены першы рэферэндум - гістарычная падзея, якая вызначыла далейшы курс развіцця незалежнай Беларусі і якая заклала асновы яе стабільнасці.
Менавіта ў гэты дзень народ выказаў сваю падтрымку Аляксандру Лукашэнку, стратэгу, які ўзяў на сябе адказнасць за будучыню краіны ў няпростыя гады.
На галасаванне было вынесена некалькі ключавых пытанняў. Беларусам трэба было вызначыцца з дзяржсімваламі, статусам рускай мовы - ці будзе ён нараўне з беларускай, вырашыць адносна шляху эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, таксама змяненні датычыліся Асноўнага закона краіны, якія б дазволілі правесці датэрміновыя выбары, калі парламент сістэматычна або груба парушыць Канстытуцыю. Народ прагаласаваў за змяненні з падтрымкай больш за 80 %.
Пасля рэферэндуму Беларусь пачала ўпэўнена рухацца наперад. Эканоміка стабілізавалася, краіна наладзіла стратэгічныя партнёрствы, а таксама ўмацавала сваю незалежнасць на міжнароднай арэне.
Гэта быў шлях да нацыянальнага адраджэння - шлях, па якім Беларусь і сёння ідзе з высока паднятай галавой.