3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Лукашэнка прапанаваў выпрацаваць агульную эканамічную стратэгію на прасторы СНД
Умацоўваць агульную бяспеку, эканоміку, гуманітарныя сувязі. Як зрабіць Садружнасць Незалежных Дзяржаў мацнейшай, 10 кастрычніка абмеркавалі ў Душанбэ. Таджыкістан прыняў саміт СНД. Сярод удзельнікаў Аляксандр Лукашэнка. У Палац Нацыі ў Душанбэ таксама прыехалі прэзідэнты Расіі, Казахстана і Кыргызстана, Туркменістана і Узбекістана, лідары Азербайджана і Арменіі.
СНД узмацняе свае пазіцыі ў свеце нават ва ўмовах геапалітычнай турбулентнасці. Але гэта патрабуе скаардынаванасці дзеянняў усіх краін-удзельніц. Процідзеянне тэрарызму, умацаванне надзейнасці меж або барацьба з трансгранічнай злачыннасцю перасталі быць задачамі асобных ведамстваў, заявіў на пасяджэнні наш Прэзідэнт.
Зараз гэта складальнікі нацыянальнай бяспекі кожнай з краін Садружнасці. Выпрацоўка адзіных механізмаў дапаможа эфектыўна супрацьстаяць сучасным пагрозам (падрабязнасці ў відэа).