3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
80 гадоў ААН - прарочыя папярэджанні Лукашэнкі з высокай трыбуны
Аўтар:Анастасія Бенедзісюк
80 гадоў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Беларусь - сярод заснавальнікаў. 193 дзяржавы ўваходзяць у ААН. Галоўны офіс знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Перыядычна гучаць заклікі перанесці штаб-кватэру ў іншую лакацыю.
Зараз ААН даводзіцца значна скарачаць штат супрацоўнікаў. На зарплаты і ўтрыманне будынкаў ідуць значныя грошы. Арганізацыю трэба рэфармаваць, гавораць усё гчасцей. Згодны з гэтым і ў Мінску.
З 80-годдзем ААН ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара арганізацыі Антоніу Гутэрыша, адзначыўшы, што альтэрнатывы такой пляцоўцы сёння няма (падрабязнасці ў відэа).















