3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Лячыць не толькі цела, але і душу: праваслаўную капліцу асвяцілі ў 3-й ГКБ Мінска
Лячыць не толькі цела, але і душу. У 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава ў Мінску ўрачыста адкрылі праваслаўную капліцу ў гонар свяціцеля Лукі Крымскага. У невялікім пакоі на ўваходзе ў хірургічнае аддзяленне бальніцы размешчаны абразы, паліцы з рэлігійнай літаратурай, стол з запіскамі аб здароўі. Капліцу асвяціў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.
"Мы не імкнемся ініцыяваць, каб усюды былі капліцы, - сказаў ён. - Імкнемся адгукнуцца на запыты там, дзе ёсць гатоўнасць, жаданне саміх урачоў і хворых. Працэс развіваецца, і новыя капліцы адкрываюцца. Думаю, што добрыя водгукі людзей - гэта самая галоўная ацэнка таго, што мы на правільным шляху".
Як расказаў загадчык аддзялення мікрахірургіі 3-й клінічнай бальніцы Міхаіл Панес, свяціцель Лука (Война-Ясянецкі) быў выбітным урачом, ён аўтар работ па анестэзіялогіі і гнойнай хірургіі.
На адкрыцці капліцы былі прадэманстраваны ўнікальныя экспанаты - арыгінал трактата Лукі Война-Ясянецкага і яго фатаграфіі. Капліца ў медустанове будзе дзейнічаць кругласутачна.















