3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
"Ідзіце, наводзьце парадак" - няпростая размова з Прэзідэнтам адбылася ў Віцебскай вобласці
Няпростая размова з Прэзідэнтам, якая доўжылася больш за 5 гадзін, выявіла шмат праблем Віцебскага рэгіёна. Абуральныя факты безгаспадарчасці, адсутнасць элементарнага парадку і дысцыпліны на месцах катастрафічна адбіваецца на развіцці вобласці.
Неабходны канкрэтны, дакладны, ад рэальнага жыцця план развіцця Віцебшчыны. Людзі, якія жывуць і працуюць у рэгіёне, павінны быць упэўненыя ў сваёй будучыні.
Важна захаваць вёску. Бо калі не будзе сяла, не будзе і будучыні.
Гаспадарскі падыход і жалезная дысцыпліна - менавіта гэтага патрабуе АПК паўночнага рэгіёна. На вялікай нарадзе ў Віцебску стану спраў у сельскай гаспадарцы вобласці надалі вялікую ўвагу. Утрыманне жывёлы, кадравае пытанне, стан аграмашын і, вядома, прытрымліванне тэхналогій. Але чаму не ўсё атрымліваецца? (падрабязнасці ў відэа).















