3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Ад будаўніцтва да турызму: Беларусь і Разанская вобласць пашыраюць супрацоўніцтва
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Аб сумесных эканамічных планах паміж Беларуссю і Разанскай вобласцю гаварылі ва ўрадзе. Губернатар Разанскай вобласці сустрэўся з беларускім віцэ-прэм'ерам Анатолем Сіваком. Ён курыруе, у тым ліку, будаўніцтва. І адгэтуль адразу прапанова - узмацніць гандаль матэрыяламі і паслугамі ў гэтай галіне.
Асаблівую ўвагу таксама варта звярнуць на сацыяльную сферу і турызм. Вектар ссоўваецца з далёкага замежжа на ўнутраныя і міжрэгіянальныя маршруты. Галоўнае - правільна выкарыстаць гэты трэнд.
Перамовы завяршыліся падпісаннем пагадненняў аб супрацоўніцтве, у тым ліку на ўзроўні гандлёва-прамысловых палат.















