3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Актуальныя пытанні міжнароднай праблематыкі былі разгледжаны на пасяджэнні Савета МЗС СНД
Актуальныя пытанні міжнароднай праблематыкі, паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках СНД, бягучая сітуацыя на прасторы Садружнасці і паблізу знешніх меж.
Гэтыя і многія іншыя тэмы абмеркавалі падчас пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў СНД. Удзел у мерапрыемстве ўзяў і кіраўнік МЗС Беларусі.
У сваім выступленні Максім Рыжанкоў падкрэсліў неабходнасць умацавання шматбаковага ўзаемадзеяння дзяржаў - удзельніц Садружнасці. Гэта, паводле яго слоў, набывае асаблівую важнасць ва ўмовах пошуку дзяржавамі ўсяго свету агульных мэт і падыходаў да вырашэння глабальных праблем.