3.69 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Берднікава: На выплату дзіцячых дапамог у 2025-м выдзелена 3,7 млрд рублёў
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Самыя цёплыя віншаванні беларускам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што мудрасць, цярпенне і любоў маці дапамагаюць знаходзіць у жыцці правільны шлях.
Нагода сказаць дзякуй за жыццё самаму блізкаму чалавеку ёсць заўсёды, але сёння асабліва. Самыя цёплыя словы, віншаванні і падзяка гучаць у адрас мам. Падтрымцы мацярынства традыцыйна надаецца вялікая ўвага ў Беларусі. Гэта і трохгадовы водпуск па доглядзе дзіцяці, адрасная сацыяльная дапамога, выплата дапамог і пастаянная падтрымка бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей. Асаблівы падыход - да шматдзетных.
Начальнік галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Ірына Бічан паведаміла, што ў Беларусі надаюць увагу мацярынству і дзяцінству, рэпрадуктыўным тэхналогіям, здароўю жанчыны - асаблівая ўвага. У 2024 годзе дзякуючы метадам ЭКА мамамі сталі 1671 жанчына. Гэта на 279 жанчын больш, чым у 2023-м.
Грамадскія арганізацыі праводзяць маштабныя святочныя праграмы: канцэрты, форумы, круглыя сталы і сямейныя гасцёўні. Адзначым, што 13 кастрычніка стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові. Ён сімвалічна аб'яднае Дзень маці з Днём бацькі, які ў Беларусі адзначаць 21 кастрычніка.