3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларусь і Аман заснавалі сумесны камітэт па супрацоўніцтве і інвестыцыях

Паміж Беларуссю і Аманам 19 мая падпісана міжурадавае пагадненне аб заснаванні сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях.
Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі, паведаміла БЕЛТА.
Адносіны паміж дзвюма краінамі актывізаваліся пасля візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аман у снежні 2024 года. Тады прадстаўнікі ўрадаў падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве і адпрацавалі дарожныя карты па галінах.
Акрамя таго, падчас візіту за рамкамі сустрэч на вышэйшым узроўні адбылося вельмі шмат кансультацый і перамоў на ўзроўні міністраў - кіраўнікоў МЗС, Мінпрама і Мінсельгасхарча. Бакі адпрацавалі механізмы наладжвання супрацоўніцтва і сумесныя праекты, а таксама сышліся ў меркаванні аб неабходнасці стварэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Раней Максім Рыжанкоў адзначаў, што Аман важны для Беларусі з пункта погляду стварэння хаба для пастаўкі прадукцыі не толькі на мясцовы рынак, але і ў іншыя краіны рэгіёна з улікам шырокіх кантактаў і тысячагадовага вопыту работы аманцаў на рынках Афрыкі, Індыі і іншых краін.