3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у Ліване - абмяркуюць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым прыбыла ў Ліван. На парадку дня шырокае кола пытанняў.
Падчас візіту будуць дэталёва разгледжаны ўсе патэнцыяльныя магчымасці на двухбаковым трэку. Бакі таксама абмяняюцца меркаваннямі і па шэрагу міжнародных тэм.
Чакаецца, што візіт паспрыяе развіццю шырокафарматнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і надасць двухбаковаму ўзаемадзеянню ўстойлівую дадатную дынаміку.