3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Генконсульства, форум і новы магазін: Беларусь умацоўвае сувязі з Алматы
У Алматы адбылося ўрачыстае адкрыццё генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь. Падзея адзначыла другі дзень афіцыйнага візіту ў Казахстан міністра замежных спраў Беларусі.
Для Беларусі адкрыццё консульства - гэта важны крок у пашырэнні дыпламатычнай прысутнасці ў Цэнтральнай Азіі. Таксама ў Алматы арганізаваны Біржавы форум з удзелам больш як 50 прадстаўнікоў казахстанскага бізнесу. Бакі падпісалі шэраг камерцыйных дамоў па пастаўцы ў Казахстан беларускіх прадуктаў.
У працяг працы па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Алматы адкрылі новы магазін сеткі "Беларускія прадукты № 1". У рамках візіту Максім Рыжанкоў наведаў Музей баявой славы і ўсклаў кветкі да мемарыяла Славы ў парку 28 гвардзейцаў-панфілаўцаў у знак павагі да памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.















