3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Акцыя "Цяпло і святло нашым ветэранам" праходзіць у Мінскай вобласці
Людзі, якія перажылі жахі вайны, акружаныя ў Беларусі ўвагай і клопатам. Да свята Перамогі жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці працягвае важную акцыю "Цяпло і святло нашым ветэранам".
У спісе дзясяткі адрасоў па ўсім цэнтральным рэгіёне. Адзін з іх - у Чэрвені, дзе жыве Згурская Ганна Пятроўна, былы вязень канцлагера. Удзельнікі ініцыятывы навялі парадак на тэрыторыі, падрыхтавалі градкі да вясновай пасадкі.
"Гэта вельмі прыемна, што пра цябе памятаюць, могуць дапамагчы", - падзялілася эмоцыямі Ганна Пятроўна.
"Калі мне было 7 гадоў, я трапіла ў лагер Азарычы. Нас вызвалілі, брацік мой застаўся ў лагеры. Я яго твару не памятаю, таму што фатаграфій няма, усё спалілі", - раказала жанчына.
Усяго ў рамках акцыі запланавана больш чым 45 мерапрыемстваў. Асаблівая місія ў ёй будзе належаць моладзі: гэта не толькі выкананне работ, але і сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай, ушаноўванне ветэранаў, удоў ветэранаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, працаўнікоў тылу.















