3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
У ДПК Беларусі нагадалі аб правілах наведвання прыгранічча на Радаўніцу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Правілы наведвання прыгранічча нагадалі ў пагранкамітэце Беларусі. Напярэдадні Радаўніцы і ў сам Дзень памінання памерлых многія адправяцца на могілкі. Наплыў чакаецца і ў прыгранічных зонах і палосах.
Грамадзянам Беларусі і іншаземцам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, неабходна мець дакумент, што пацвярдаже асобу. Тым, хто не жыве ў Беларусі, але плануе трапіць у прыгранічную зону, патрэбны пропуск, выдадзены органамі пагранічнай службы.
Падрабязная інфармацыя аб правілах наведвання пагранічнай зоны і палос размешчана на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.















