3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Ваенна-тэхнічны музей у Германіі забараніў уваход беларусам і расіянам
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Адзін з найбуйнейшых ваенна-тэхнічных музеяў Еўропы, размешчаны ў нямецкім горадзе Кобленц, абмежаваў доступ для грамадзян больш чым 20 дзяржаў. У спісе ў тым ліку Расія, Беларусь, Украіна, некалькі краін СНД, а таксама Кітай, КНДР, Куба, Іран і Пакістан.
Такое рашэнне кіраўніцтва музея тлумачыць патрабаваннямі бяспекі. Калекцыя музея была створана ў пачатку 1960-х. Самы сучасны экспанат - мадэль у разрэзе асноўнага нямецкага танка Leopard 1. І нават гэты танк наўрад ці ўяўляе цікавасць для разведак любой з краін, грамадзянам якіх закрылі доступ у музей, гавораць эксперты.















