3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Трамп заявіў, што канфлікт з Іранам блізкі да завяршэння
Трамп у інтэрв'ю Fox News заявіў, што не плануе аднаўляць ваенныя дзеянні супраць Ірана і лічыць канфлікт практычна завершаным. Ён запэўнівае, што Тэгеран адчайна імкнецца да заключэння дзелкі са Злучанымі Штатамі.
Пры гэтым віцэ-прэзідэнт Вэнс, верагодна, узначаліць амерыканскую дэлегацыю ў рамках магчымага другога раўнда перамоў з іранскімі афіцыйнымі асобамі. Сам жа Вэнс пацвердзіў дыпламатычныя намаганні і заявіў, што Трамп хоча заключыць буйную здзелку з Іранам, пры якой краіна "будзе квітнець".
Як паведамляюць СМІ, прадстаўнікі адміністрацыі ЗША зараз абмяркоўваюць дэталі магчымай сустрэчы, хаця дагэтуль не зразумелна, ці адбудзецца яна. Іран таксама пакуль ніякую інфармацыю не пацвярджаў.
14 красавіка Трамп выказаў меркаванне, што наступны раўнд перамоў Вашынгтона і Тэгерана можа адбыцца на працягу найбліжэйшых двух дзён у Пакістане.
Фота ТАСС















