3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Калектыву Саўміна прадставілі новага прэм'ер-міністра Беларусі
Задачы для новага прэм'ер-міністра Беларусі - забяспечыць высокі ўзровень жыцця ў нашай краіне і рост прадукцыйнасці працы. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, калі прадстаўляў ва ўрадзе прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
У Саўміне гэта чалавек не новы. Да кіраўніка Мінскага аблвыканкама быў першым віцэ-прэм'ерам. Курыраваў эканоміку, фінансы і інвестыцыі. Сёння гэтыя пытанні на самым высокім кантролі. Развіццё рэгіёнаў і новыя інвестпраекты - над гэтым будзе працаваць новы склад Кабміна.
Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў адзначаў, што, нягледзячы на рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя, многія галіны эканомікі ў 2-3 разы адстаюць ад сусветных лідараў. "І калі мы хочам захаваць канкурэнтаздольнасць хоць бы на нашых ключавых рынках - РФ і Кітаі, нам трэба істотна падцягвацца. І тут ураду трэба падумаць, можа, неяк перабудаваць сістэму стымулаў і падтрымкі тых лідараў, якія сёння забяспечваюць высокі ўзровень дабаўленай вартасці і іншых паказчыкаў у сваіх галінах", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Таксама Дзмітрый Крутой падзякаваў Раману Галоўчанку за працу на пасадзе кіраўніка ўрада на працягу амаль 5 гадоў. Гэта быў разгар пандэміі і час санкцыйнага націску. Ён паказаў сябе добрым арганізатарам, урад умела справіўся з гэтымі выклікамі. Эканоміка вярнулася на траекторыю росту і завяршыла мінулы год з тэмпамі вышэйшымі за сярэднесусветныя.