3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Лідары Расіі, Беларусі, Таджыкістана і Азербайджана дамовіліся сустрэцца 9 мая ў Маскве

Крэмль паведаміў аб нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Эмамалі Рахмона, а таксама іх сумеснай тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, піша БЕЛТА.
"Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон, якія праводзілі сумесную нефармальную сустрэчу, звязаліся па тэлефоне з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым. Адбылася цёплая, сяброўская размова, падчас якой лідары абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў далейшага развіцця міждзяржаўных адносін", - гаворыцца ў паведамленні.
Лідары краін дамовіліся сустрэцца 9 мая ў Маскве падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.