3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Максім Рыжанкоў накіраваўся з рабочым візітам у Гану
Пачаўся рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Гану. Беларускі дыпламат сустрэўся з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Джонам Драмані Махамам.
Максім Рыжанкоў перадаў лідару Ганы віншаванні ад Аляксандра Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Ганы, а таксама асабістае запрашэнне наведаць Мінск. Палітык з падзякай прыняў запрашэнне і прапанаваў узгадніць пэўныя даты па дыпламатычных каналах.
У цэнтры перамоў аказаліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт зроблены на сельскагаспадарчы кірунак, сёлета чакаецца першы буйны заказ беларускай тэхнікі ў рамках абноўленага парадку. Бакі дамовіліся аднавіць рэгулярны палітычны дыялог - правесці кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі і пасяджэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Ганскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння ў сферы барацьбы з тэрарызмам.















