3.70 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
У Мінску праходзіць пасяджэнне сесіі Савета Рэспублікі
Надаць імпульс развіццю двухбаковых сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах. У Мінску праходзіць пасяджэнне сесіі Савета Рэспублікі. На парадку дня 6 пытанняў.
Пасяджэнне сесіі насычана міжнароднай тэматыкай. Сенатары ратыфікавалі 5 пагадненняў аб адмене віз. У спісе Зімбабвэ, Гвінея-Бісау, Калумбія, Лаос, Уганда. Так, спрашчэнне візавага рэжыму будзе дзейнічаць для беларусаў і грамадзян Гвінеі-Бісау, Зімбабвэ і Уганды, у якіх ёсць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты. Галоўнае - працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе з даты першага ўезду.
Беларусь і Лаос адмяняюць візы для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Пры гэтым адна паездка не павінна перавышаць 30 дзён, а агульны тэрмін знаходжання на працягу года - 90 дзён. Гэта дапаможа ўмацаваць эканамічныя, культурныя і дзелавыя сувязі, да таго ж створыць больш спрыяльныя ўмовы для бізнесу, а таксама дазволіць краінам павысіць прывабнасць для турыстаў.
Акрамя таго, сенатары ратыфікавалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб узаемнай адмене віз ад 29 сакавіка 2013 года. Сам пратакол быў падпісаны ў Мінску гэтым летам і прадугледжвае павелічэнне тэрміну бесперапыннага бязвізавага знаходжання для вадзіцеляў і членаў экіпажаў грузавых аўтатранспартных сродкаў, аўтобусаў, цягнікоў, паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі і марскіх суднаў на тэрыторыі дзвюх дзяржаў да 90 дзён.
Гэтыя змяненні спросцяць перамяшчэнні грамадзян Беларусі і Турцыі, занятых у міжнародных перавозках. Таксама гэта дапаможа павялічыць аб'ём транспартных паслуг.















