3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю аднаму з найбольш вядомых сусветных выданняў
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю аднаму з найбольш вядомых сусветных выданняў. Назва СМІ, а таксама імя інтэрв'юера не раскрываюцца. Гэта просьба самога выдання, каб захаваць інтрыгу і эксклюзіўнасць.
Як расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, кіраўнік дзяржавы размаўляў з журналістам больш як дзве з паловай гадзіны. Спачатку ў фармаце класічнага інтэрв'ю. Далей размова працягнулася ў фармаце "не пад запіс" - трохгадзінная максімальна адкрытая і змястоўная гутарка. У інтэрв'ю была закранута вялікая колькасць розных тэм. Так, у ліку асноўных: 1. Мірны працэс паміж Расіяй і Украінай: погляд на гэта Аляксандра Лукашэнкі і роля Беларусі. 2. Беларуска-амерыканскія перамовы - як пачыналіся, як прагрэсуюць і чаго чакае ад іх Прэзідэнт? 3. Палітыка шматвектарнасці: хто і як яе бачыць з боку, за што крытыкуюць і ці адчувае Прэзідэнт занепакоенасць Расіі. 4. Таксама сярод закранутых тэм - актыўны міжнародны дыялог Беларусі і санкцыі ў дачыненні да краіны з боку ЗША і ЕС. 5. Пачатак спецыяльнай ваеннай аперацыі ў дэталях. 6. У інтэрв'ю ішла размова пра беларуска-расійскія вучэнні "Захад - 2025" і з якой мэтай змяніўся іх план? 7. Пра ядзерную зброю і ракетны комплекс "Арэшнік" як моцныя аргументы. Што з гэтай нагоды Прэзідэнту гаварылі амерыканцы? 8. Абмяркоўвалі суверэнітэт краіны і гарантаванне бяспекі (філасофскі і практычны погляды на фундаментальныя тэмы.) 9. Сярод пытанняў: новы прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкаі: ці будзе? І пытанне пра пераемніка: якога чалавека Прэзідэнт бачыць пасля сябе?