3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 80-годдзем
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7bf24058-22ae-4331-aeb1-6c2f3fd703bc/conversions/a576c64a-b4aa-43ae-9865-101c23e18282-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7bf24058-22ae-4331-aeb1-6c2f3fd703bc/conversions/a576c64a-b4aa-43ae-9865-101c23e18282-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7bf24058-22ae-4331-aeb1-6c2f3fd703bc/conversions/a576c64a-b4aa-43ae-9865-101c23e18282-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7bf24058-22ae-4331-aeb1-6c2f3fd703bc/conversions/a576c64a-b4aa-43ae-9865-101c23e18282-xl-___webp_1920.webp 1920w

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 80-годдзем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша жыццё непарыўна звязана з Беларуссю. У нашай краіне Вамі зроблены першыя крокі ў вялікі свет музычнага мастацтва. Тут Вас шануюць як выключна таленавітага земляка і з нецярплівасцю чакаюць сустрэч з любімым артыстам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць Юрыя Антонава і надалей будзе спрыяць умацаванню сяброўства і культурнага супрацоўніцтва паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.