3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Маскве адкрылася першая брэнд-зона беларускіх тавараў
У Маскве ў адной з найбуйнейшых федэральных сетак па продажы тэхнікі адкрылася брэнд-зона беларускіх тавараў. Яна будзе працаваць па прынцыпе "магазін у магазіне".
Зараз увесь асартымент тэхнікі пад брэндам "Зроблена ў Беларусі" ў адным месцы. Гэта тэлевізары, ноўтбукі, маніторы, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя машыны, духавыя шафы і электрапліты. Дарэчы, якасць можна было пратэсціраваць прама на адкрыцці - шэф-повар прыгатаваў сапраўдныя беларускія дранікі.
Прастора аформлена ў нацыянальным стылі, так што пакупнікі змогуць адразу ж акунуцца ва ўтульную атмасферу беларускага побыту. А дапамогуць ім кансультанты, якія прайшлі стажыроўку на беларускіх вытворчасцях.
"Мы вырашаем тую задачу, якая была вызначана кіраўніком дзяржавы па павышэнні даходнасці пры рэалізацыі беларускіх тавараў. Мы павінны прыйсці непасрэдна да спажыўца ад прадпрыемства-вытворцы. Калі раней даходнасць па асобнай групе тавараў складала 5 %, то сёння яна ўжо 20 %. Гэта чатырохразовы рост. Гэта проста выдатны вынік. Мы адкрываем першы цэнтр бытавой тэхнікі ў сетцы "М-Відэа", гэта чвэрць расійскага рынку бытавой тэхнікі. Тавары выдатнай якасці. Гэта сёння абсалютна канкурэнтны ў параўнанні з імпартнымі аналагамі прадукт", - расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік.
І што важна, магазін будзе стымуляваць продажы беларускай тэхнікі за кошт больш нізкіх крэдытных ставак. Усё гэта дзякуючы супрацоўніцтву з беларускімі банкамі.
Да канца года ў Маскве плануюць адкрыць яшчэ адну такую брэнд-зону, а ў выпадку паспяховага тэсціравання маштабіраваць праект і на іншыя гарады Расіі.