3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у фінальным канцэрце "Марафону адзінства"
Моцнае згуртаванне беларусаў праз таленты і нашы традыцыі - усё гэта адлюстроўвае рэспубліканская акцыя "Марафон адзінства". У фінальным канцэрце, які праходзіць на "Мінск-Арэне", прымае ўдзел і Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка асабіста прыбыў паназіраць за маштабнай акцыяй, якая ўжо пабывала ў 15 гарадах Беларусі. Гэта стала сапраўднай падзеяй і святам для нашай краіны. Вялізная колькасць беларусаў наведалі канцэрты, выставы і розныя ўрачыстасці ў рамках "Марафону".

Нарэшце на "Мінск-Арэне" 15 тыс. гледачоў і Першы назіраюць за кульмінацыяй праекта, які аб'яднаў мільёны сэрцаў.
Пра старт усебеларускай акцыі "Марафон адзінства" Аляксандр Лукашэнка аб'явіў 17 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства. Акцыю палюбілі беларусы. Яна стала сапраўдным маштабным святам для краіны.