3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці
Важнай падзеяй у Палацы Незалежнасці 24 снежня стаў Навагодні баль. Прыгожае мерапрыемства - адна з самых чаканых падзей перадсвяточнага тыдня.
Гэта ўжо традыцыя - запрашэнне ад Прэзідэнта Беларусі атрымліваюць самыя таленавітыя школьнікі і студэнты: пераможцы алімпіяд, лаўрэаты спецпрэміі, чэмпіёны краіны і прызёры міжнародных спаборніцтваў.
Больш за 300 чалавек з усёй краіны адзначаюць свой поспех. Кружыцца на балі ў Палацы Незалежнасці - своеасаблівае прызнанне заслуг і вельмі эстэтычны момант у жыцці. Поўнае паглыбленне ў гісторыю танца, у атмасферу свецкіх раўтаў, сукенкі і смокінгі (толькі падрыхтоўка да гэтай падзеі займае некалькі месяцаў).
Слова "палац" пачынае ўспрымацца зусім па-іншаму, калі ўсе едуць туды не для працы. Нарады, перамовы, важныя рашэнні - усё гэта адсоўваецца, саступаючы дарогу танцам, святу і нават пачатку новай прыгожай рамантычнай гісторыі (падрабязнасці ў відэа).















