3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне
Гродна рыхтуецца прыняць XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. У 2026 годзе маштабны форум дружбы і яднання адзначае адразу дзве знакавыя даты - XV фестываль і 30-годдзе з дня ўтварэння.
З 5 па 7 чэрвеня ў абласным цэнтры і на Аўгустоўскім канале пройдуць дзясяткі мерапрыемстваў, аб'яднаных канцэпцыяй "Свята святаў". Прадстаўнікі 42 нацыянальнасцяў пазнаёмяць гасцей са сваімі традыцыямі, культурай і нацыянальнай кухняй. У праграме і навінкі.
"У шэсці мы пастараемся паказаць усе сімвалы і элементы нашага свята за 30 гадоў і 15 мінулых фестываляў. Гэта будуць і гаспадары, і пралётны бусел, які аднойчы ўжо з'яўляўся, і матарызіраваны эпізод будзе, і, натуральна, нашы нацыянальнасці, - расказала Вольга Багдановіч, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. - З навінак мы падрыхтавалі закладку фестывальнай капсулы з пасланнем нашчадкам. Тут мы пагулялі з нумералогіяй: фестывалю будзе 30 гадоў, ён праходзіць 15-ы раз, а капсулу закладваем з той умовай, што прачытаем яе праз 15 фестываляў - на ХХХ Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, гэта значыць роўна праз 30 гадоў".
Адной з цэнтральных падзей першага дня стане тэатралізаванае шэсце па гістарычным цэнтры Гродна. У другі дзень гасцей чакаюць нацыянальныя падворкі, канцэрты, выставы і творчыя праекты. Завершыцца фестываль на Аўгустоўскім канале.















