3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
"Час Першага": праверка УС, кадравы чацвер, прыём на стары Новы год, наказы журналістам
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Па распараджэнні Прэзідэнта ў Беларусі праходзіць маштабная праверка Узброеных сіл. Сам кіраўнік дзяржавы мае намер прыняць удзел, але дзе і калі - невядома.
Мерапрыемствы носяць раптоўны характар. На гэты конт апаненты ўжо выдалі порцыю фейкаў - ад "рыхтуем напад" да "кейса Венесуэлы".
У пачатку тыдня ў кіраўніка дзяржавы таксама адбылася размова з сілавікамі. Прэзідэнт падпісаў рашэнні на ахову дзяржаўнай мяжы.
Сітуацыя такая: спакайней не становіцца, нашы заходнія суседзі павялічваюць выдаткі на ваенныя патрэбы, узмацняюць мілітарызацыю. І тое, што нам удаецца на такім няпростым фоне весці звыклае спакойнае жыццё, дарагога каштуе (падрабязнасці ў відэа).















