3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Галоўны акцэнт ад Лукашэнкі - трымаць курс на стварэнне таго, што трэба для бяспекі краіны
Праца на ўмацаванне абароназдольнасці. На нарадзе ў Прэзідэнта 10 лютага абмеркавалі пытанні аснашчэння арміі і развіццё ваенна-прамысловага комплексу. Няпростая геапалітычная сітуацыя і абстаноўка вакол прымушаюць ушчыльную займацца эфектыўнымі ўзбраеннямі, а таксама вытворчасцю боепрыпасаў да іх.
Фармат размовы ў асноўным закрыты, тым не менш галоўны акцэнт ад Аляксандра Лукашэнкі прагучаў з улікам адкрытай мілітарызацыі заходніх краін - будзем трымаць курс на стварэнне таго, што нам трэба для гарантавання бяспекі. Беларусь да канца года павінна мець уласную вытворчасць хадавых боепрыпасаў.
Людзі ў пагонах, урад, прамыслоўцы, збройнікі і фінансісты. Такі склад запрошаных на нараду да Прэзідэнта адразу дае зразумець, што пытанне абароназдольнасці комплекснае, залежыць не толькі ад генералаў, але і тых, хто працуе (кажучы ваеннай мовай) у тыле. Па большай частцы гэта будзе непублічнае абмеркаванне. Бо многае з таго, што прагучыць, усё ж пад грыфам "ваенная таямніца" (гл. відэа).















