3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Гучны поспех інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі для платформы Х пракаменціравалі эксперты
Праблемы ва Украіне і на Блізкім Усходзе могуць быць вырашаны сёлета. Пра гэта ў інтэрв'ю блогеру Марыа Наўфалу распавёў Аляксандр Лукашэнка. Замежны госць ахарактарызаваў размову з нашым Прэзідэнтам як шок-кантэнт са знакам плюс, а аўдыторыя і СМІ па традыцыі разабралі інтэрв'ю на цытаты і гучныя загалоўкі.
Апроч стандартных пытанняў пра вялікую палітыку, Аляксандр Лукашэнка распавёў эксклюзіўныя падрабязнасці перамоў з Яўгенам Прыгожыным (у прыватнасці, яго намер атрымаць доступ да ядзернай зброі), а таксама падзяліўся вядомымі яму нюансамі пачатку ваеннага канфлікту Украіны і Расіі. Зразумела, размова закранала і такія надзённыя тэмы, як пытанні вайны і міру (відэа).