3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Кадравыя рашэнні Прэзідэнта - новыя персоны на важных пасадах і акцэнты Прэзідэнта
Пра важнасць выканальніцкай дысцыпліны сёння гаварыў кіраўнік дзяржавы падчас кадравых прызначэнняў. І хоць датычыліся яны ў асноўным дыпламатаў і пару міністэрстваў, тэзіс актуальны і для ўсіх іншых сфер. Сур'ёзная ратацыя ў МЗС закранула нашы дыпмісіі ў Казахстане, Узбекістане, Азербайджане, Турцыі, на Кубе. Там зараз новыя паслы. Аляксандр Лукашэнка пазначыў для іх прыярытэтам развіццё гандлёва-эканамічных адносін. У краіне і адразу 2 новыя міністры - гандлю і кіраўнік падатковага ведамства. Што з цэнамі, што з падаткамі, лічыць Аляксандр Лукашэнка, галоўнае - справядлівасць.
Так супалі зоркі кадравага аўторка, што ў абойме прызначэнцаў аказаліся вядомыя людзі. Тыя, хто заўсёды на вачах, зарэкамендавалі сябе на міністэрскіх пасадах і важнай працы ў МЗС. Прафесійная рэпутацыя - сур'ёзны аргумент для Прэзідэнта пры прызначэнні на адказныя пасады. А пасол - менавіта такая праца (відэа).