3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Лукашэнка 8 сакавіка наведаў адзін з рэстаранаў сеткі "Мак.бай"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у адзін з рэстаранаў сеткі "Мак.бай", паведамяле БЕЛТА.
"Мак.бай", куды прыбыў кіраўнік дзяржавы, знаходзіцца ў Першым нацыянальным гандлёвым доме. Рэстаран адкрыўся ў канцы 2025 года і размясціўся на першым паверсе гандлёвага цэнтра. Прастора разлічана на 139 пасадачных месцаў. Як і ў іншых рэстаранах сеткі "Мак.бай", тут укаранёны ўсе ключавыя інавацыі: кіёскі самаабслугоўвання, лічбавыя меню-борды, інтэрактыўная гульнявая зона для дзяцей, падзелены зоны прыёму і выдачы заказаў.
Раней Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб тым, што яму было б цікава наведаць гэтую сетку. Падчас рабочай паездкі ў Кіраўскі раён у жніўні 2025 года ён сказаў, што зробіць гэта пры адной умове - калі там яго пачастуюць стравай, зробленай на 100 % з беларускіх прадуктаў. Тады Прэзідэнт прызнаўся, што ні разу не каштаваў тое, што прапаноўваецца ў меню "Мак.бай".















