3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка аб адкрыцці 42-й гарадской паліклінікі: Мы імкнуліся стварыць паліклініку будучыні
Аўтар:Ілона Красуцкая
Вялікая падзея для аховы здароўя Мінска! У мікрараёне Усходні - ва Уруччы - пасля будаўніцтва адкрылася 42-я паліклініка. Яна разлічаная на 850 наведванняў за змену і будзе абслугоўваць больш як 25 тысяч жыхароў. Аб'ект вельмі патрэбны і важны для густанаселенага Першамайскага раёна.
Зараз жыхарам даступныя самыя перадавыя тэхналогіі. У паліклініцы будуць выконвацца малаінвазіўныя аперацыі, ёсць стацыянар і добрая лячэбна-прафілактычная база. На адкрыццё сёння прыехаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падарыў медустанове перасоўны апарат УГД (больш падрабязна - глядзіце відэа).















