3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Лукашэнка абазначыў ключавыя задачы для Віцебскай вобласці і кіраўніцтва рэгіёна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы рашэнне рашэнне аб прызначэнні Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама, назваў ключавыя задачы як для рэгіёна ў цэлым, так і для адказных службовых асоб, паведаміла БЕЛТА.
"Адразу хачу сказаць для віцебскіх людзей: гэта не надзвычайшчына, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы сваё кадравае рашэнне па змене кіраўніка рэгіёна. - Але вобласць мае патрэбу ў нейкім прарыве".
Прэзідэнт адзначыў, што ў Віцебску 24 кастрычніка мінулага года адбылася нарада па развіцці рэгіёна, якая цяпер знаходзіцца ў складанай сітуацыі. І Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што мясцовыя кадры мабілізуюцца і выканаюць тое, на што была звернута асаблівая ўвага.
"Проста мы працавалі па-даўнейшаму, пра гэта ўжо таксама шмат гаварылася. Трэба свежым позіркам паглядзець на праблемы, якія там існуюць, і дзейнічаць", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.















